M2b
background

M2Bwialon

M2Bagent

ЧАСТЫЯ ПЫТАННІ

Што я змагу кантраляваць у сістэме?

З дапамогай сістэмы маніторынгу вы зможаце кантраляваць:
месцазнаходжанне і маршрут руху

прыпынкі і стаянкі

працу рухавіка (заведзены/заглушаны)

машынныя гадзіны

працоўны час кіроўцаў

якасць кіравання кіроўцаў

значэнні параметраў падлучаных датчыкаў (выдатак паліва, абароты рухавіка, тэмпература ў кузаве, стан дзвярэй і інш.)

наведванне аб'ектаў

выезд за межы працоўнай геазоны

наўмыснае адключэнне абсталявання кіроўцам з мэтай умяшання ў працу сістэмы

і шмат іншага

Дадаткова вы атрымліваеце магчымасць:
аналізаваць інфармацыю аб рабоце транспартных сродкаў з дапамогай індывідуальна наладжвальных справаздач

загружаць справаздачы ў электронныя файлы (Excel, PDF) або аўтаматычна атрымліваць справаздачы на электронную пошту па раскладзе

атрымліваць важныя апавяшчэнні на мабільныя прылады, па электроннай пошце або Telegram

і шмат іншага

Калі вы не знайшлі ў спісе тое, што вам патрэбна, звяжыцеся з тэхпадтрымкай па тэлефоне (мэсэнджэру) або праз форму зваротнай сувязі на сайце.

Упэўненыя, што зможам дапамагчы вам.

Ці магу я кантраляваць паліва ў сістэме?

Так, сістэма дазваляе прымаць і адлюстроўваць параметры любых датчыкаў, падлучаных да GPS трэкераў. Для кантролю паліва спатрэбіцца усталяванне датчыка ўзроўню паліва (ДУТ) альбо датчыка выдатку паліва (выдаткамер) альбо падключэнне абсталявання да CAN-шыны аўтамабіля.

Каб даведацца пра магчымасць кантролю паліва на вашай тэхніцы, звяжыцеся з аддзелам продажаў па тэлефоне (мэсэнджэру) або праз форму зваротнай сувязі на сайце.

Ці змагу я кантраляваць транспарт, які выязджае за межы Рэспублікі Беларусь?

Так, сістэма дазваляе адсочваць перамяшчэнне транспартных сродкаў у любой кропцы свету. Для перадачы дадзеных у сістэму ад прылад маніторынгу за межамі Рэспублікі Беларусь спатрэбіцца падключэнне міжнароднай сім-карты.

Калі вам неабходна сачыць за транспартам, які выязджае за мяжу, звяжыцеся з аддзелам продажаў па тэлефоне (мэсэнджэру) або праз форму зваротнай сувязі на сайце.

Колькі карыстальнікаў можа працаваць у сістэме адначасова?

У сістэме адначасова можа працаваць неабмежаваная колькасць карыстальнікаў з любых прылад і лакацый. Вы таксама можаце стварыць неабмежаваную колькасць карыстальнікаў з рознымі правамі доступу ў сістэму.

Як доўга дадзеныя захоўваюцца ў сістэме?

Па змаўчанні, тэрмін захоўвання дадзеных у сістэме складае не менш за 1 год. Аднак гэты тэрмін можа быць зменены ў той ці іншы бок па запыце кліента.

Ці магу я ўвайсці ў сістэму з мабільнай прылады?

Сістэма працуе з любой мабільнай прылады праз браўзэр або мабільны дадатак, усталяваны з App Store, Play Market ці AppGallery.

Каб спампаваць мабільны дадатак, клікніце па адпаведным абразку пад формай аўтарызацыі на сайце.

Ці неабходна спампоўка і ўсталяванне праграмнага забеспячэння на камп'ютар?

У гэтым няма патрэбы. Для працы ў сістэме з персанальнага камп'ютара (наўтбука) вам спатрэбіцца ўсяго толькі адкрыць любы браўзэр на вашай прыладзе і перайсці па адрасе m2b.by.

Як атрымаць (аднавіць) доступ у сістэму?

Для атрымання доступу ў сістэму новым кліентам неабходна звязацца з аддзелам продажаў па тэлефоне (мэсэнджэру) або праз форму зваротнай сувязі на сайце.

Калі ў вас ужо заключана дамова аб абслугоўванні, вы забылі пароль або хочаце надаць доступ новаму карыстальніку ў сістэму, звяжыцеся з тэхпадтрымкай па тэлефоне (мэсэнджару) або праз форму зваротнай сувязі на сайце.

У мяне ўжо ўсталявана (маецца ў наяўнасці) абсталяванне. Ці магу я падлучыць яго да вашай сістэмы?

Так, мы можам падлучыць да сістэмы маніторынгавыя прылады любога вытворцы, пры ўмове адсутнасці на іх блакіроўкі або майстар-кодаў.

Для праверкі магчымасці падлучэння абсталявання да сістэмы звяжыцеся са спецыялістамі тэхнічнай падтрымкі па тэлефоне (мэсэнджэры) або праз форму зваротнай сувязі на сайце.

Я працую перавозчыкам (прадуктаў харчавання, драўніны і г.д.). Ці ёсць магчымасць перадаваць (дубляваць) дадзеныя ў сістэму замоўцы?

ак, такая магчымасць маецца. Нашым кліентам мы надаем паслугу па рэтрансляцыі дадзеных у староннія сістэмы ў рамках абаненцкага абслугоўвання без спагнання дадатковай платы.

Ці магу я з дапамогай вашай сістэмы падлучыцца да АДАІС?

Так, мы ажыццяўляем падлучэнне тэхнікі кліентаў да АДАІС з моманту заснавання сістэмы. Робім гэта хутка і нядорага. Мы заўсёды ў курсе ўсіх патрабаванняў АДАІС, якія прад'яўляюцца да абсталявання і перадачы дадзеных.

Для падлучэння да сістэмы АДАІС звяжыцеся з аддзелам продажаў па тэлефоне (мэсэнджэру) або праз форму зваротнай сувязі на сайце.

Колькі каштуе доступ у сістэму?

У нас дзейнічаюць пастаянныя акцыі для новых і наяўных кліентаў.

Каб атрымаць прапанову па абслугоўванні, звяжыцеся з аддзелам продажаў па тэлефоне (мэсэнджэру) або праз форму зваротнай сувязі на сайце.

Як і калі аплачваюцца паслугі маніторынгу?

Згодна з умовамі дамовы, паслугі маніторынгу аплачваюцца па факце да 10-га дня месяца, наступнага за месяцам аказання паслуг.

Для зручнасці нашых кліентаў мы можам прадугледзець індывідуальныя ўмовы аплаты.

Ці можна часова прыпыняць паслугі маніторынгу?

Так, у выпадку неабходнасці вы можаце прыпыняць паслугі маніторынгу. Пры гэтым налічэнне абаненцкай платы не ажыццяўляецца, за выключэннем паслугі перадачы дадзеных (сім-карты).

Для прыпынення/аднаўлення паслуг маніторынгу дастаткова накіраваць заяўку ў наш адрас па электроннай пошце.

Як атрымаць зніжку на абслугоўванне?

Для новых кліентаў у нас дзейнічаюць пастаянныя зніжкі да 50% на абслугоўванне пры куплі абсталявання. Вы атрымліваеце дадатковую зніжку 25%, калі да нас на абслугоўванне прыходзіць новы кліент па вашай рэкамендацыі.

Каб атрымаць спецыяльную прапанову па абслугоўванні, звяжыцеся з аддзелам продажаў па тэлефоне (мэсэнджэру) або праз форму зваротнай сувязі на сайце.